Мука пшанічная 1 гатунак М 36-27:Пшанічная

Мука пшанічная 1 гатунак М 36-27

Мука пшанічная 1 гатунак М 36-27
Дадзены гатунак мукі адрозніваецца аптымальным ўтрыманнем клейкавінных бялкоў і актыўнасцю ферментаў, што дазваляе атрымліваць з мукі пшанічнай 1 гатунку маркі М 36-27 высакаякасны хлеб. Ферменты мукі выконваюць вялікую ролю пры замешванні і закісанні цеста. З шматлікіх ферментаў найбольшае значэнне маюць амілазы, якія каталізуюць расшчаплаенне крухмалу, і пратэазы, якія каталізуюць расшчапленне бялкоў.
Цеста з мукі маркі М 36-27 мае порыстую кансістэнцыю, добра паднімаецца, расцягваецца, не схільна да парыву. Абумоўленае вытворчым працэсам, утрыманне часціц абалонкі зерня, надае гэтаму гатунку мукі белы з жаўтлявым адценнем колер. Гатовы выраб адрозніваецца раўнамернай структурай мякішу, з'яўляецца багацейшым мінеральнымі рэчывамі і вітамінамі і не так хутка чарцвее. 

Прызначэнне:
  • Прыгатаванне няздобнай выпечкі: бліны, аладкі, нацыянальныя віды локшыны.
  • Выкарыстанне ў якасці паніроўкі для мясных і рыбных страў.
  • Падыходзіць для прыгатавання мучных вырабаў у хлебапечцы, так і для "ручной" выпечкі.
Інфармацыя для прафесіяналаў:
- Харчовая каштоўнасць у 100 г прадукта:
  • Бялок - 11 г;
  • Тлушч - 1,5 г;
  • Вугляводы - 68 г;
  • Энергетычная каштоўнасць - 330 ккал (1400 кДж)
- Вільготнасць - 13-15%;
- Клейкавіна сырая, % - 27;
- Беласць, ум. адз. - 36;

Тэрмін прыдатнасці - 12 месяцаў.

Кантакты для супрацоўніцтва:
Небрант Таццяна                                                        Кукета Яўгенія  
e.mail: nebrant.gaspadar@mail.ru                               e.mail: sot@gaspadar.by
тэлефон: +375 163 48 98 11                                          тэлефон: +375 163 48 98 12 



Фасоўка:
1кг.
Бумажны пакет
2кг.
Бумажны пакет
50кг.
Поліпрапіленавы мяшок