Мука жытняя хлебапякарная абдзірная:Жытняя

Мука жытняя хлебапякарная абдзірная

Мука жытняя хлебапякарная абдзірная

У тэхналогіі вытворчасці мукі жытняй абдзірнай выкарыстоўваецца мінімальная папярэдняя апрацоўка зерня, у яе складзе больш харчовых валокнаў і менш калорый. Дзякуючы багатаму складу, абдзірная мука найболей карысная і запатрабаваная, у ёй захаваны практычна ўсе шматлікія карысныя рэчывы, якія ўтрымоўваюцца ў жыце. Колер жытняй абдзірнай мукі - шаравата-белы альбо шаравата-крэмавы. Бялкі жытняй мукі па складзе і ўласцівасцях адрозніваюцца ад бялкоў пшанічнай мукі. Каля паловы бялкоў жытняй мукі растваральныя ў вадзе і клейкавіны не ўтвараюць, але яны багацей на незаменныя амінакіслоты. Гэтая ўласцівасць жытняй мукі спрыяе атрыманню больш шчыльнай структуры мякішу, а таксама, яе выкарыстанне надае вырабам зусім адмысловы прыемны арэхавы смак.

Прызначэнне:

  • Шырока выкарыстоўваецца ў выпечцы традыцыйных відаў хлеба з дражджавога і заварнога цеста, пернікаў, кексаў.
  • Падыходзіць для прыгатавання жытніх бліноў, аладак, піражкоў, як з салодкім, так і з несалодкім начыннем.
  • Падыходзіць для прыгатавання мучных вырабаў у хлебапечцы, так і для "ручной" выпечкі.
Інфармацыя для прафесіяналаў:

- Харчовая каштоўнасць у 100 г прадукта:

  • Бялок - 9,0 г;
  • Тлушч - 2,0 г;
  • Вугляводы - 62 г;
  • Энергетычная каштоўнасць - 300 ккал (1280 кДж)
- Вільготнасць - 12-15%;

- Зольнасць - 1,44;

- Лік падзення, сек. - ад 150;

Тэрмін прыдатнасці - 12 месяцаў

Кантакты для супрацоўніцтва:
Небрант Таццяна                                                        Кукета Яўгенія  
e.mail: nebrant.gaspadar@mail.ru                               e.mail: sot@gaspadar.by
тэлефон: +375 163 48 98 11                                          тэлефон: +375 163 48 98 12 

Фасоўка:
2кг.
Бумажны пакет
45кг.
Поліпрапіленавы мяшок
Тавары гэтай катэгорыі