"Піца на дражджах":Піца на дражджах

"Піца на дражджах"

Сухая сумесь для прыгатавання цеста для піцы дазволіць атрымаць ідэальную аснову для папулярнай стравы, дадаўшы любое начынне па Вашым гусце, сумесь дапаможа смачна і сытна накарміць Вашых знаёмых, родных і блізкіх. Паўфабрыкат мучных вырабаў "Піца на дражджах" уяўляе сабой сумесь з папярэдне падрыхтаванай сыравіны, дзякуючы чаму піца атрымліваецца мяккай з далікатнай хрумсткай скарыначкай. З гатовым цестам асновы піцы працаваць рукамі зручна дзякуючы яго эластычнасці і пругкасці. Гатовы выраб мае залацісты, паветраны борцік з высокім пад'ёмам, залішне не ўбірае вільгаць і падліўку і выдатна ўтрымлівае начынне.

Склад:
  • мука пшанічная "Гаспадар" вышэйшага гатунку М54-28;
  • цукар белы крышталічны;
  • дрожджы сухія інстантныя;
  • соль харчовая ёдаваная.
Спосаб прыгатавання: на 500 г сумесі выкарыстоўваць 260-280 мл цёплай вады ці малака. Сумесь старанна змешваюць да знікнення камячкоў. Можна дадаць яйка, 10-15 г мяккага сметанковага масла ці маргарыну. Пасля замесу цеста пакідаюць на закісанне ў цёплым месцы на працягу 45-60 хвілін. Гатовае цеста раскачваюць у пласт таўшчынёй 3-5 мм і выкладваюць у форму, змазаную алеем. Зверху цеста змазваюць соусам альбо кетчупам, выкладваюць начынне. Выпечку праводзяць пры тэмпературы  200 - 220 0С 20-25 хвілін.

Харчовая каштоўнасць на 100 г прадукта:
  • Бялок - 10,0 г;
  • Тлушч - 1,0 г;
  • Вугляводы - 69 г;
  • Энергетычная каштоўнасць - 330 ккал (1380 кДж)

Тэрмін прыдатнасці - 6 месяцаў

Кантакты для супрацоўніцтва:
Небрант Таццяна                                                       Кукета Яўгенія  
e.mail: nebrant.gaspadar@mail.ru                               e.mail: sot@gaspadar.by
тэлефон: +375 163 48 98 11                                          тэлефон: +375 163 48 98 12 
Фасоўка:
0,5кг.
Поліэтыленавы пакет