Вафлі:Вафлі
Паўфабрыкаты мучных вырабаў. Сухая сумесь "Вафлі" змяшчае ўсе неабходныя сухія інгрэдыентыю Яна эканоміць час на падрыхтоўцы тэту, выключаючы памылкі пры дазаванні і забяспечвае выдатны вынік кожны раз і баланс паміж лёгкасцю і хрумсткай скарыначкай. Уявіце: толькі што выпечаная вафля, залацістая, з апетытнымі вочкамі. Каб пачаставаць сям'ю такім дэсертам не патрэбен дыплом кандытара. Сухая сумесь "Вафлі" створана для тых, хто шануе свой час, але не гатовы ахвяраваць хатняй утульнасцю. Ідэальны сняданак ці карысны перакус для ўсёй сям'і, гэтыя дэсерты падаюць з малаком, шакаладам, садавінай, а таксама на гэтай аснове рыхтуюць "сэнвіч-вафлі" з вяндлінай, сырам, салатай.

Спосаб прыгатавання: дадайце да сухой сумесі для вафляў 350-400 мл цёплай вады (тэмпература 20 0С - 40 0С), два яйкі, 150 г размякчанага сметанковага масла. Замясіце цеста да поўнага знікнення камячкоў і атрымання аднастайнай кансістэнцыі. Дайце пастаяць 5 хвілін. Выкладзіце цеста ў разагрэтую вафельніцу. Выпякайце вафлі з выкарыстаннем расліннага алею да стану гатовасці. Для таго, каб захаваць хрумсткую тэкстуру вафляў і пазбегнуць іх увільгатнення, да поўнага астывання рэкамендуецца выкладваць гарачыя вафлі на талерку ў адзін пласт.

Тэрмін прыдатнасці - 10 месяцаў.
Штрых-код: 4811151004726

Кантакты для супрацоўніцтва:

Небрант Таццяна                                                       Кукета Яўгенія  
e.mail: nebrant.gaspadar@yandex.by                         e.mail: sot@gaspadar.by
тэлефон: +375 163 48 98 11                                          тэлефон: +375 163 48 98 12 



Фасоўка:
0,5кг.