"Аладкі на дражджах":Аладкі на дражджах

"Аладкі на дражджах"

Мучная сумесь для прыгатавання дражджавых аладак дазволіць без намаганняў прыгатаваць усім знаёмы румяны пышны ласунак з тонкай хрумсткай скарыначкай. У склад сумесі ўключаны і збалансаваны ўсе неабходныя кампаненты, што значна палягчае працэс прыгатавання цеста і любы чалавек, нават не меючы кулінарнага досведу, зможа спячы смачныя аладкі з выкарыстаннем паўфабрыката. Дасведчаныя кулінары шануюць паўфабрыкат "Аладкі дражджавыя", за натуральны смак і далікатную кансістэнцыю стравы, якая ў выніку атрымліваецца. Духмяныя аладкі выдатна падыдуць для ранішняга сняданку ці вячэрняга чаявання.

Склад:
  • мука пшанічная "Гаспадар" вышэйшага гатунку М54-28; 
  • цукар белы крышталічны; 
  • дрожджы сухія інстантныя;
  •  соль харчовая ёдаваная.
Спосаб прыгатавання: на 500 г сумесі выкарыстоўваць 500-600 мл цёплага малака альбо вады 30 - 40 градусаў Цэльсію, 1 яйка. Змяшаць да атрымання аднастайнай масы. Затым накрыць цеста чыстай тканінай і паставіць на 20-30 хвілін у цёплае месца для закісання. Выпякаць аладкі на добра разагрэтай патэльні з даданнем расліннага алею.

Харчовая каштоўнасць на 100 г прадукта:
  • Бялок - 11 г;
  • Тлушч - 1,0 г;
  • Вугляводы - 69 г;
  • Энергетычная каштоўнасць - 330 ккал (1400 кДж)
Тэрмін прыдатнасці - 6 месяцаў

Кантакты для супрацоўніцтва:
Небрант Таццяна                                                        Кукета Яўгенія  
e.mail: nebrant.gaspadar@mail.ru                               e.mail: sot@gaspadar.by
тэлефон: +375 163 48 98 11                                          тэлефон: +375 163 48 98 12 

Фасоўка:
0,5кг.
Поліэтыленавы пакет