З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Паважаныя сябры!
Віншуем Вас з адным з галоўных дзяржаўных святаў - Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і 30 - годдзем Асноўнага закона краіны!
15 сакавіка - значная дата для нашай дзяржавы. У гэты дзень краіна адзначае прыняцце свайго Асноўнага Закона. Ён стаў надзейным фундаментам для развіцця суверэннай Беларусі, выказваннем волі і інтарэсаў народа, сімвалам яго адзінства згуртаванасці і згоды.
Выконваць Асноўны Закон краіны і ўмацоўваць дзяржаўнасць - патрыятычны абавязак кожнага з нас.